ГЭС Паперня
ГЭС «Папе́рня» — малая гідраэлектрастанцыя ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці на рацэ Зэльвенцы. Пабудаваная ў 1946 годзе на сродкі мясцовых жыхароў, мела вызначаную магутнасьць 100 кВт, забясьпечвала электраэнэргіяй два дзясяткі навакольных вёсак. Закрытая ў сувязі з пускам Бярозаўскай ДРЭС. У 2006 годзе пасьля рэканструкцыі зноў ўведзеная ў эксплюатацыю з вызначанай магутнасьцю 200 кВт (два агрэгаты на 100 кВт кожны), забясьпечвае электраэнэргіяй СПК ААТ «Зеляневічы» і суседнія вёскі.
Работы па рэканструкцыі пачаліся ў верасьні 2004 году. Работы выконваў ПМК-52 «Берасьцеводбуд», падчас земляных работ выпадкова былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі, імаверна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Далейшую працу зь імі праводзіў 52-і асобны спэцыялізаваны пошукавы батальён МА РБ, былі выяўлены парэшткі 6 чырвонаармейцаў, якія былі перазахаваныя з воінскай пашанай у брацкай магіле на вайсковых могілках у вёсцы Слабудка.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|